logo_magistrat umbra

КНІГАЎКА

Вось і завяршыўся наш першы праект у межах “Беларускіх магістратаў”!


Дзякуй усім, хто далучыўся да гэтай важнай справы: з вашай падтрымкай “Кнігаўка” будзе цяпер лётаць яшчэ вышэй і далей:)


За 6 месяцаў да магістрата далучыліся 325 чалавек. Сабраная сума на карысць “Кнігаўкі” – 103 тыс. злотых (каля 23 тыс. еўра).


За гэты час было выдадзена 13 кніг, наладжана рэгулярнае прадстаўніцтва беларускай кнігі на польскіх кніжных кірмашах, створаны сайт https://knihauka.com/, запушчана ў распрацоўку некалькі важных кніжных серый.


Самая гучная з іх — дамова з Стывенам Кінгам пра выданне ягоных кніг па-беларуску. Таксама адноўленыя дамовы на працяг серый пра Гары Потэра і Ведзьмара, плануецца выданне “Валадара Пярсцёнкаў”. Будуць у гэтым годзе і цікавыя кнігі ад беларускіх аўтараў.


Добрая палова гэтых спраў не рэалізавалася б так хутка, калі б не падтрымка магістратаў. Мы верым, што толькі супольнымі дзеяннямі беларусы змогуць пабудаваць моцную Беларусь!

image_2023-08-19_13-48-30

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.