КНІЖНЫ МАГІСТРАТ

Месца супольнай падтрымкі беларускіх кніжных праектаў.

Мэта гэтага магістрата: спрыянне развіццю беларускага кніжнага рынку. Супольнасць мэтанакіравана шукае такія варыянты для ўкладання рэсурсаў, што прадугледжваюць не проста выданне асобнай кнігі, але і адкрываюць новыя шляхі развіцця беларускай кнігі. 

Як дзейнічае супольнасць? Усе ўдзельнікі магістрата ахвяруюць у агульную скарбонку штомесяц ад 10 да 100 еўра. Прыблізна раз на два месяцы ў магістраце праводзяць конкурс, падчас якога агульным галасаваннем выбіраюць праекты для падтрымання.

УМОВЫ МАГІСТРАТУ

  • Перыяд дзейнасці: 9 месяцаў (2 верасня 2024 – 31 траўня 2025).
  • Зрабіцца ўдзельнікам магістрату можна, падпісаўшыся на ахвяраванне на карысць Беларускай школы ў Варшаве паводле аднаго з трох тарыфаў падтрымання.
  • Сума спісання: 40 (≈ € 9,5), 80 (≈ € 19) альбо 150 (≈ € 35) злотых на выбар удзельніка.
  • Рэгулярнасць спісання: штомесяц.
  • Спосаб ахвяравання: плацежная сістэма Stripe.

Што ўжо зроблена:

    • Інвестыцыя ў выдавецтва Gutenberg Publisher. Гэта грошы, што вернуцца ў Магістрат, але на момант прымання рашэння аб падтрымцы яны былі вельмі патрэбныя выдавецтву для друку большай колькасці новых кніг.
    • Запачаткаваная «Скарбонка Non-fiction». Гэты ўмоўны грант будзе перададзены выдавецтву, якое вырашыцца надрукаваць пераклад замежнага хіта ў жанры non-fiction на беларускую мову. Такога тыпу літаратуры вельмі не стае на нашым кніжным рынку.
    • У тэставым рэжыме падтрыманая ініцыятыва, што сістэмна працуе з беларускімі чытацкімі клубамі за мяжой і спрыяе таму, каб на сустрэчах клубаў часцей абмяркоўваліся беларускія творы.

Далучыцца да Кніжнага магістрата і даведацца больш пра супольнасць: bielmahistrat@byculture.org

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.