Адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў беларусаў замежжа. Праект паўстаў у 2022 годзе з мэтай захавання і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларускіх дзяцей у замежжы. Школа мае філіялы — офлайн-пляцоўкі ў чатырох гарадах Польшчы. Таксама працуе онлайн і ладзіць сумесныя праекты са школкамі ў Літве і Грузіі. У школе 22 настаўнікі і каля 200 вучняў. 

 

Значная частка дзейнасці ініцыятывы скіраваная на стварэнне метадычнай базы для новых адукацыйных праграм, бо новыя ўмовы працы патрабуюць адпрацоўкі новых падыходаў да перадачы ведаў і камунікацыі з дзецьмі. Таксама школа дае працу беларускім настаўнікам у замежжы і спрыяе развіццю іх прафесійнай супольнасці.

УМОВЫ МАГІСТРАТУ

  • Перыяд дзейнасці: 9 месяцаў (2 верасня 2024 – 31 траўня 2025).
  • Зрабіцца ўдзельнікам магістрату можна, падпісаўшыся на ахвяраванне на карысць Беларускай школы ў Варшаве паводле аднаго з трох тарыфаў падтрымання.
  • Сума спісання: 40 (≈ € 9,5), 80 (≈ € 19) альбо 150 (≈ € 35) злотых на выбар удзельніка.
  • Рэгулярнасць спісання: штомесяц.
  • Спосаб ахвяравання: плацежная сістэма Stripe.

ДЛЯ ЧАГО ТРЭБА ФІНАНСАВАННЕ

У 2024-2025 гадах Школа плануе паступова перайсці да бізнес-фармату працы: атрымаць юрыдычную рэгістрацыю (фонд “Буслянка”), уводзіць платныя заняткі, пашыраць геаграфію і змест курсаў, тэставаць новыя тыпы заняткаў, ствараць дапаможнікі і часопісы. Камерцыйны складнік зробіць цэнтр больш устойлівым і дасць базу для больш дынамічнага пашырэння філіялаў па ўсім свеце. Але для гэтага Беларускай школе ў Варшаве патрэбнае надзейнае кола патронаў – асобаў, якія цягам года падтрымлівалі б ініцыятыву фінансава. Сабраныя сродкі дадуць магчымасць наняць патрэбных спецыялістаў і запусціць новыя прадукты.

Тарыф “Валошка” (40 злотых (≈ € 9,5) за месяц)

Удзельнікі атрымаюць:

 

  • сертыфікат удзельніка магістрату (пры ўмове ўдзелу цягам 9 месяцаў),
  • прыярытэтны доступ да абвестак пра адукацыйныя курсы і матэрыялы для дзяцей і дарослых.

Тарыф “Зубраня” (80 злотых (≈ € 19) за месяц)

Удзельнікі атрымаюць:

 

  • сертыфікат удзельніка магістрату (пры ўмове ўдзелу цягам 9 месяцаў),
  • прыярытэтны доступ да абвестак пра адукацыйныя курсы і матэрыялы для
    дзяцей і дарослых,
  • электронную версію штомесячнага школьнага часопісу “Буслянка”.

Тарыф “Буслянка” (150 злотых (≈ € 35) за месяц)

Удзельнікі атрымаюць:

 

  • сертыфікат удзельніка магістрату (пры ўмове ўдзелу цягам 9 месяцаў),
  • прыярытэтны доступ да абвестак пра адукацыйныя курсы і матэрыялы для дзяцей і дарослых,
  • электронную версію школьнага штомесячнага школьнага часопісу “Буслянка”,
  • зніжку 10 % на ўсе курсы, якія будуць ладзіцца школаю цягам часу дзеяння магістрату.

Збор ахвяраванняў ажыццяўляецца пры ўдзеле фундацыі “ByProsvet”.

 

Для сувязі і пытанняў: buslanka.edu@gmail.com

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.