Адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў беларусаў замежжа. Праект паўстаў у 2022 годзе з мэтай захавання і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларускіх дзяцей у замежжы. Школа мае філіялы — офлайн-пляцоўкі ў чатырох гарадах Польшчы. Таксама працуе онлайн і ладзіць сумесныя праекты са школкамі ў Літве і Грузіі. У школе 22 настаўнікі і каля 200 вучняў. 

 

Значная частка дзейнасці ініцыятывы скіраваная на стварэнне метадычнай базы для новых адукацыйных праграм, бо новыя ўмовы працы патрабуюць адпрацоўкі новых падыходаў да перадачы ведаў і камунікацыі з дзецьмі. Таксама школа дае працу беларускім настаўнікам у замежжы і спрыяе развіццю іх прафесійнай супольнасці.

УМОВЫ МАГІСТРАТУ

  • Перыяд дзейнасці: 9 месяцаў (2 верасня 2024 – 31 траўня 2025).
  • Зрабіцца ўдзельнікам магістрату можна, падпісаўшыся на ахвяраванне на карысць Беларускай школы ў Варшаве паводле аднаго з трох тарыфаў падтрымання.
  • Сума спісання: 40 (≈ € 9,5), 80 (≈ € 19) альбо 150 (≈ € 35) злотых на выбар удзельніка.
  • Рэгулярнасць спісання: штомесяц.
  • Спосаб ахвяравання: плацежная сістэма Stripe.

ВЫНІКІ МАГІСТРАТУ

  • За 9 месяцаў дзейнасці магістрата Беларуская школа ў Варшаве сабрала 13, 424 PLN / € 3, 180. 


    Дзякуючы гэтай фінансавай падтрымцы каманда здолела: 


    • перавесці школку на камерцыйныя рэйкі (цяпер ініцыятыва фінансуецца выключна аплатай бацькоў за заняткі і данатамі патронаў);
    • падтрымаць настаўнікаў (афіцыйнае працаўладкаванне, вышэйшыя заробкі ў параўнанні з мінулымі гадамі);
    • запусціць новыя курсы (онлайн і офлайн);
    • захаваць вучняў з папярэдніх гадоў і пашырыць аўдыторыю;
    • актыўна супрацоўнічаць з іншымі беларускамоўнымі адукацыйнымі і культурніцкімі ініцыятывамі (сумесныя праекты і мерапрыемствы);
    • запусціць школьны часопіс (падрыхтаваныя 10 выпускаў);
    • сістэматызаваць дыдактычныя напрацоўкі (створаная метадычная скарбонка, да якой маюць дасяг усе настаўнікі онлайн і офлайн і якая рэгулярна папаўняецца);
    • здабыць юрыдычны статус (пададзеныя дакументы на рэгістрацыю фундацыі “Бусьлянка”). 

    Дзякуй вялікі ўсім хто далучыўся! 

Збор ахвяраванняў ажыццяўляецца пры ўдзеле фундацыі “ByProsvet”.

 

Для сувязі і пытанняў: buslanka.edu@gmail.com

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.