Завяршыўся магістрат SPADČYNA-ВРОЦЛАЎ

Дзякуй усім, хто далучыўся! Супольная падтрымка дазволіла праекту з Вроцлава стабільна развівацца цягам 2023 года і прымаць усё больш і больш дзяцей.

 

За 9 месяцаў працы магістрата яго падтрымалі 50 чалавек, усім разам атрымалася сабраць 24 тыс. злотых (каля 5 600 еўраў) на карысць клубу. 

Вось асноўныя дасягненні клуба Spadčyna:

  • Удзельнікамі клуба з’яўляюцца 84 чалавекі, каля 40 з іх – актывісты, якія рэгулярна наведваюць заняткі і рэалізоўваюць свае асабістыя праекты ў межах супольнай працы.

 

  • Да дзейнасці клуба Spadčyna далучыліся 5 куратараў (народныя спевы, побытавыя танцы, гісторыя, рукадзелле і правы чалавека).

 

  • Створаныя Дыскусійны і Гістарычны Клубы “Летапіс”. Зацікаўленасць іх удзельнікаў традыцыйнай культурай беларусаў, народнай творчасцю перарасла ў задумку стварыць комікс па легендзе аб Белай Панне Гальшанаў.

 

  • Распрацоўваецца некалькі экскурсійных маршрутаў па Вроцлаве. У гэтую справу ўключаныя як дарослыя куратары Клубу, так і ўдзельнікі-дзеці.

 

  • Арганізаваныя заняткі па традыцыйным рукадзеллі, па беларускай мове, ладзяцца заняткі па этнаграфіі і культуры Беларусі (спевы і побытавыя беларускія танцы), паспяхова праходзяць трэнінгі па грамадазнаўстве і правах чалавека.

 

  • Паспяхова праведзеныя летнік з намётамі, экскурсія ў Берлін, паходы ў горы, пікнікі. А яшчэ на базе клуба ствараецца  падлеткавы музычны гурт. Хутка будзе прэм’ера!

Падтрымаць новы магістрат SPADČYNA-ВРОЦЛАЎ

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.