logo_magistrat white

Волат

Спартовы клуб. Актыўна працаваў у Мінску ў 2012–2021 гадах.

 

За гады дзейнасці “Волат” падрыхтаваў больш за 50 пераможцаў чэмпіянатаў, першынстваў і кубкаў Беларусі ў розных відах спорту – каратэ, панкратыён, ушу, ручны бой, паўэрліфтынг, гонкі з перашкодамі, кросфіт. Падрыхтаваныя чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы па каратэ, гонках з перашкодамі (OCR). Выхаванцамі клубу было шмат годных беларусаў, якія зрабілі свой унёсак у развіццё краіны.

 

Клуб быў камерцыйна паспяховы, штогод рыхтаваў атлетаў для нацыянальных зборных у розных відах спорту, ладзіў турніры і спартовыя імпрэзы як нацыянальнага, гэтак і міжнароднага маштабу. Базаю “Волату” быў двухпавярховы спартовы комплекс агульнаю плошчаю 350 м², дзеялі 10 філіялаў у беларускай сталіцы.

 

У 2022 годзе “Волат” вымушаны быў спыніць працу ў Беларусі, а летась аднавіўся ў Польшчы.

 

Цяпер заняткі клубу ладзяцца ў адной зале ў Макотаве (раён Варшавы). На базе “Волата” праводзяцца агульнаразвівальныя трэнінгі, заняткі каратэ, кікбоксінгу, бразільскага джыу-джыцу.

УМОВЫ МАГІСТРАТУ

  • Перыяд дзейнасці: 9 месяцаў (21 сакавіка 2024 – 21 снежня 2024).
  • Зрабіцца ўдзельнікам магістрату можна, падпісаўшыся на ахвяраванне на карысць клубу паводле аднаго з двух тарыфаў падтрымання.
  • Сума спісання: 50 злотых (≈ € 12), 100 злотых (≈ € 23) або 200 злотых (≈ € 46) на выбар удзельніка.
  • Рэгулярнасць спісання: штомесяц.
  • Спосаб ахвяравання: плацежная сістэма zrzutka.pl.

ДЛЯ ЧАГО ТРЭБА ФІНАНСАВАННЕ

Клуб “Волат” мае амбітныя планы – разгарнуць сетку беларускіх патрыятычна-спартовых установаў па ўсёй Польшчы, якія былі б месцамі не толькі фізічнага, але інтэлектуальнага і патрыятычнага выхавання моладзі. 

 

Гэта значыць, што ў дадатак да спартовай базы клуб плануе развіваць адукацыйныя і культурніцкія кірункі. Не так даўно ў “Волаце” адкрыўся шахматны аддзел, які аб’ядноўвае ўжо каля 50 асобаў. На базе клубу перыядычна праходзяць сустрэчы з музыкамі і культурніцкімі дзеячамі. У найбліжэйшых планах – адкрыць моўныя курсы і заняткі малявання.

 

Але пакуль “Волат” толькі становіцца на ногі пасля пераезду. Шмат якія ініцыятывы рэалізуюцца на энтузіязме ўдзельнікаў, шмат якія задумы не рэалізуюцца праз нястачу фінансаў.

 

У 2024 годзе грошы будуць патрэбныя на канчатковае афармленне існай прасторы (ёсць задума адкрыць кавярню), запуск новых фарматаў імпрэзаў, рэкламу клубу, удзел у міжнародных спаборніцтвах і арганізацыю дзіцячых спартовых летнікаў.

Планы клубу “Волат” на сезон 03.2024–12.2024:

1) унутрыклубныя турніры па агульным фізічным рыхтаванні, шахматах, каратэ, кікбоксінгу і грэплінгу;

 

2) сістэма адкрытых турніраў па шахматах для дзяцей 6–10 гадоў, падлеткаў 11–16 гадоў і дарослых з узнагародамі;

 

3) шэраг унутрыклубных турніраў па тэхнічным рыхтаванні з узнагародамі для прызёраў і матывацыйнымі прызамі для ўсіх удзельнікаў ды занясеннем вынікаў у клубны рэйтынг;

 

4) удзел у міжнародных і нацыянальных спаборніцтвах па каратэ, кікбоксінгу, грэплінгу і бразільскаму джыу-джытсу, шахматах з мэтай прамоцыі беларускага спорту пад нацыянальнымі сімваламі, працы над міжнародным іміджам моцных вольных беларусаў; 

 

5) арганізацыя культурна-выхаваўчых і адукацыйных імпрэзаў у форме лекцыяў, інтэрактыўных гульняў і майстар-класаў: 8 імпрэзаў на працягу акрэсленага перыяду;

 

6) арганізацыя спартова-адукацыйных летнікаў для школьнікаў на летнія вакацыі;

 

7) дапамога беларускім палітычным уцекачам ды іхным дзецям (цалкам дармовае навучанне для дзяцей палітычных вязняў і тых, хто выхоўваецца ў шматдзетных і няпоўных сем’ях);

 

8) стварэнне адкрытай шматфункцыйнай спартовай пляцоўкі каля клубу;

 

9) стварэнне ўмоваў для адаптацыі і працягу прафесійнай дзейнасці спартоўцаў і трэнераў, якія вымушана выехалі з Беларусі;

 

10) арганізацыя спартовых стыпендыяў для беларускіх атлетаў.

Тарыф “Прыхільнік +” (100 злотых (≈ € 23) за месяц)

Удзельнік атрымлівае:

 

  • доступ да рэгулярных стрымаў з арганізатарамі і справаздачаў,
  • сертыфікат удзельніка магістрату;
  • клубную футболку “Волата”.

Тарыф “Суперпрыхільнік” (200 злотых (≈ € 46) за месяц)

 Удзельнік атрымлівае:

 

  • доступ да рэгулярных стрымаў з арганізатарамі і справаздачаў,
  • сертыфікат удзельніка магістрату,
  • клубную байку і кубак ад “Волата”.

 

Увага! Мэрч ад клубу можа быць дасланы толькі па тэрыторыі Польшчы ці атрыманы на базе клубу.

ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА МАГІСТРАТУ

На старонцы праекту націсніце wspieram і выберыце суму, адпаведную тарыфу, які вы жадаеце падтрымаць.

Пасля далучэння да суполкі і падпіскі на магістрат вы атрымаеце мэйл з пацверджаннем плацяжу. Цягам 48 гадзінаў арганізатары дашлюць вам вітальны ліст з інфармацыяй пра ўмовы магістрату, як скарыстацца бонусамі сябра суполкі і як выйсці з магістрату. Калі вы не атрымалі ліста ад арганізатараў, напішыце, калі ласка, нам на bielmahistrat@byculture.org.

 

Выйсці з магістрату і спыніць ахвяраванні можна ў любы момант. Усе фінансы ў выглядзе ахвяравання атрымлівае клуб “Волат” і выдаткоўвае іх на развіццё праекту.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.