ШТО ТАКОЕ МАГІСТРАТ?

Магістрат – гэта суполка ахвярадаўцаў, якія дамаўляюцца цягам канкрэтнага перыяду вызначанаю сумаю грошай падтрымліваць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы.

 

Удзельнікі магістрату выбіраюць ініцыятыву, арганізацыю ці менеджара/менеджарку, што можа ажыццявіць праект, і дамаўляюцца пра суму грошай, перыядычнасць і тэрмін падтрымання. Спосаб кантролю за ініцыятывай і фармат збору грошай у кожным магістраце абмяркоўваюцца асобна.

Любая грамадская альбо камерцыйная ініцыятыва, карысная для развіцця беларускай культурнай прасторы, якая мае жаданне вырасці і ведае, як гэта зрабіць, можа прапанаваць аб’яднаць магістрат вакол сваёй дзейнасці. Суполка ахвярадаўцаў можа падтрымліваць як стварэнне прадукту, так і саму арганізацыю ў яе развіцці.

  • Зразумелая і амбітная мэта праекту. Чым больш простая, зразумелая і карысная мэта, тым больш людзей захочуць далучыцца да яе рэалізацыі.
  • Наяўнасць плану. У межах магістрату пажадана прапаноўваць максімальна канкрэтны план дзеянняў і дарожную мапу.
  • Наяўнасць партфоліа. Гісторыя папярэдняга поспеху, якая сведчыць пра кампетэнцыі прадстаўнікоў ініцыятывы, дапаможа патэнцыйным удзельнікам магістрату паверыць у вашую здольнасць справіцца з задачай.
  • Амбіцыя развівацца. Праекты, якія маюць прагу да развіцця і маштабавання, здольныя паказаць, што дзякуючы падтрыманню магістрату змогуць вырасці і павялічыць уплыў, успрымаюцца лепш.
  • Адкрытасць у камунікацыі. Прадстаўнікі ініцыятывы мусяць быць гатовыя да супрацы з магістратам, бо, у адрозненне ад звычайных ахвяраванняў, магістрат патрабуе зваротнай сувязі – справаздачаў, онлайн-стрымаў, любых формаў падзякі ўдзельнікам.
  • Менеджар/менеджарка – чалавек, які шукае рэсурсы на запуск свайго праекту;
  • Ініцыятар, які мае працоўную ідэю і гатовы аб’яднаць вакол яе супольнасць для пошуку менеджара/менеджаркі і запуску магістрату;
  • Супольнасць, якая вызначыла праблему і шукае менеджара ці менеджарку, каб яе развязаць.
  • Магістрат стварае не кіраўнік праекту, а трэцяя асоба – ініцыятар, што аб’ядноўвае суполку ахвярадаўцаў вакол перспектыўнага праекту альбо праблемы, якую трэба развязаць. Праз сваю адасобленасць ён здольны падрыхтаваць і прэзентаваць праект так, каб да яго далучылася патрэбная колькасць людзей і сабраны магістрат гарантаваў ініцыятыве базавае падтрыманне дзейнасці на акрэслены перыяд.
  • Магістраты не толькі дапамагаюць фінансава, але і даюць зваротную сувязь, а могуць і самі замовіць праект. Пры гэтым магістрат можа быць сабраны на patreon.com, як і на любой іншай зручнай платформе.
  • Супольнасць тыпу магістрату дае магчымасць беларусам ствараць сваёй культурніцкую прастору.

АКТУАЛЬНЫЯ МАГІСТРАТЫ

ЗДЗЕЙСНЕНЫЯ МАГІСТРАТЫ

Калі ў вас ёсць ідэя патэнцыйнага магістрату альбо ў вашай супольнасці гатовыя арганізаваць магістрат вакол сваёй праблемы, пішыце нам на e-mail: bielmahistrat@byculture.org. Вы таксама можаце паназіраць за тым, як аб’ядноўваем магістраты мы, і стварыць свой ды звярнуцца да нас па кансультацыю па тым жа адрасе – у пошуках падтрымання ў фармаванні мэтаў, вызначэнні тарыфаў і працэсе магістрату.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.

© 2024 Беларуская Рада Культуры. Усе правы ахоўваюцца.